Работнiкам сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi

Источник материала:  

Паважаныя працаўнiкi аграпрамысловага комплексу!

Прымiце мае сардэчныя вiншаваннi i цёплыя словы шчырай удзячнасцi ў сувязi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi.

У нашай краiне на развiццё аграрнай галiны накiроўваюцца значныя сродкi. І важна, што яны даюць аддачу. Нават у няпростых умовах надвор'я гэтага года сабраны добры ўраджай. Высокiх вынiкаў дабiлiся жывёлаводы. Устойлiва развiваецца перапрацоўчая прамысловасць. Забяспечана харчовая бяспека рэспублiкi.

Дасягненнi аграпрамысловага комплексу — гэта вынiк штодзённай напружанай працы як простых работнiкаў сельскай нiвы, перапрацоўчых i абслуговых арганiзацый, фермераў, так i спецыялiстаў, кiраўнiкоў, вучоных-аграрыяў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасцi i моладзi, работнiкаў сацыяльнай i культурнай сферы ў вёсцы.

Выказваю вам вялiкую падзяку за адданасць сялянскай справе, важкi ўнёсак ва ўмацаванне эканомiкi i суверэнiтэту Беларусi. Бо добрасумленная, высокапрадукцыйная праца на любым участку, у кожнай арганiзацыi — галоўны рэсурс, надзейны фундамент дзяржавы, абавязковая ўмова яе працвiтання.

Упэўнены, што i надалей вы будзеце прымнажаць дасягнутыя поспехi, працаваць з поўнай аддачай.

Жадаю вам i вашым блiзкiм добрага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог на карысць любiмай Радзiмы.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Пешавар — рынок смерти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика