Да Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii могуць падключыцца iншыя дзяржавы

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што да Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii могуць падключыцца iншыя дзяржавы. Такую думку ён выказаў, сустракаючыся ў Мiнску з генеральным сакратаром ЕўрАзЭС Таiрам Мансуравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы даўно гаварылi, што калi хтосьцi не гатовы, добра, мы не будзем нi чакаць, нi бегчы наперад, мы створым Мытны саюз з тымi дзяржавамi, хто да гэтага гатовы. Хто не гатовы, калi ласка, прыглядайцеся, ён адкрыты, далучайцеся", — дадаў Прэзiдэнт Беларусi.

Чарговае пасяджэнне Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў пройдзе 27 лiстапада ў Мiнску. У праект парадку дня ўключаны 19 пытанняў. Сярод найбольш важных — рэалiзацыя сумесных мераў па пераадоленнi наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу ў дзяржавах — членах ЕўрАзЭС, пытаннi супрацоўнiцтва па падтрыманнi рэжыму знешнiх межаў, па стварэннi агульнага страхавога рынку краiн ЕўрАзЭС. "Мы заўсёды ганарымся тым, што Мiнск садзейнiчае добрай рабоце iнтэграцыйных органаў. Напэўна, i дух, i атмасфера, якiя пануюць у Мiнску, садзейнiчаюць добрай i, самае галоўнае, эфектыўнай працы, прыняццю ўзважаных i разумных рашэнняў", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Ожидаются существенные изменения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика