ДТЗ пры ўроне да 200 еўра можна будзе аформiць без удзелу ДАІ
Афармленне ДТЗ у Беларусi пры нанясеннi шкоды транспартнаму сродку ў памеры да 200 еўра стала магчыма без удзелу супрацоўнiкаў ДАI (па аналогii са страхавым заканадаўствам, якое дзейнiчае ў Расiйскай Федэрацыi). Такая норма змяшчаецца ва ўказе Прэзiдэнта Беларусi ад 23 кастрычнiка № 519, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ў некаторыя ўказы па пытаннях страхавання.
Дакументам устанаўлiваюцца нормы, накiраваныя на максiмальную абарону правоў i iнтарэсаў страхавальнiкаў.
Так, будзе дэбюракратызавана працэдура ўрэгулявання стратаў страхавальнiкаў па абавязковых вiдах страхавання шляхам рэалiзацыi прынцыпу аднаго акна. Прадугледжваецца скарачэнне тэрмiнаў выканання страхавымi арганiзацыямi працэдур, звязаных з урэгуляваннем стратаў па абавязковых вiдах страхавання, у тым лiку шляхам увядзення магчымасцi афармлення дарожна-транспартнага здарэння без удзелу супрацоўнiкаў ДАI МУС пры нанясеннi шкоды транспартнаму сродку ў памеры да 200 еўра (па аналогii са страхавым заканадаўствам, што дзейнiчае ў Расiйскай Федэрацыi).
Акрамя таго, пацярпелы ў вынiку страхавога выпадку па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў можа звярнуцца не толькi ў страхавую арганiзацыю, якая заключыла дагавор страхавання з прычынiцелем шкоды, але i да страхоўшчыка, якi заключыў такi дагавор з пацярпелым. Уводзiцца таксама магчымасць урэгулявання ўсiх адносiнаў з пацярпелым, звязаная з аглядам транспартных сродкаў, у момант яго звароту да страхоўшчыка.
Выплаты страхавой кампенсацыi будуць праводзiцца таксама на падставе дакумента, выдадзенага органамi ДАI МУС пацярпеламу на месцы ДТЗ, без наступнага звароту страхоўшчыка з запытам у гэтыя органы.
Уводзiцца абавязак аб поўнай кампенсацыi страхоўшчыкам стратаў пацярпелага ў вынiку страхавога выпадку па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў пры гiбелi транспартнага сродку. У адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам страхоўшчык не даплачвае страхавую кампенсацыю пацярпеламу ў выпадку гiбелi яго транспартнага сродку на суму дэталяў, прыдатных для далейшага выкарыстання, выклiкаючы справядлiвыя нараканнi грамадзян наконт гэтага.
Указ устанаўлiвае магчымасць заключэння дагавора комплекснага ўнутранага страхавання. У адпаведнасцi з умовамi гэтага дагавора страхавальнiк можа застрахаваць адначасова не толькi адказнасць на выпадак прынясення шкоды iншаму ўдзельнiку дарожнага руху, але i свой транспартны сродак у рамках аднаго дагавора. На гэты дагавор распаўсюджваюцца ўмовы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў, прадугледжаныя Палажэннем аб страхавой дзейнасцi, зацверджаным указам Прэзiдэнта ад 25 жнiўня 2006 года № 530.
У адпаведнасцi з указам не будзе праводзiцца выплата страхавой кампенсацыi па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў у выпадку пашкоджання здароўя застрахаванай асобы ў сувязi са знаходжаннем яе ў стане алкагольнага ап'янення або пад уздзеяннем наркатычных або таксiчных рэчываў.
Указам удасканальваецца парадак правядзення абавязковага страхавання з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы i птушкi. Прадугледжваецца магчымасць выплаты часткi страхавога ўзносу за страхавальнiка iншай асобай, калi на момант заключэння дагавора абавязковага страхавання страхавальнiк недастаткова плацежаздольны. Iстотна паляпшаюцца ўмовы атрымання страхавой кампенсацыi сельскагаспадарчымi арганiзацыямi. Указ уступае ў сiлу з 1 лiпеня 2010 года.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.