Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 524
27.10.2009
—
Новости Политики
Аб павышэннi працоўных пенсiй
У мэтах павышэння працоўных пенсiй п а с т а н а ў л я ю:
1. Правесцi з 1 лiстапада 2009 г. карэкцiроўку фактычнага заработку пенсiянераў i пераразлiк працоўных пенсiй зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнiкаў у рэспублiцы, прымененай пры папярэднiм пераразлiку пенсiй, з павышэннем яе велiчынi на 10 працэнтаў.
2. Расходы па пераразлiку працоўных пенсiй фiнансаваць за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.
3. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.
25 кастрычнiка 2009 г.