Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на далейшае развiццё футбола ў Беларусi на больш высокiм узроўнi
27.10.2009
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам i гасцям ХХХ Мiжнароднага сiмпозiума трэнераў па футболе, якi ў гэтым годзе 25—27 кастрычнiка праходзiць у Мiнску.
У форуме прымаюць удзел спецыялiсты па футболе больш як з 70 краiн. "Футбол з'яўляецца самым папулярным гульнявым вiдам спорту, што аб'ядноўвае людзей незалежна ад iх полу, узросту i палiтычных перакананняў. Ён дорыць нам яркiя i незабыўныя эмоцыi, дае магчымасць радавацца перамогам i суперажываць пры няўдачах", — гаворыцца ў прывiтаннi. Прэзiдэнт лiчыць, што правядзенне мiжнароднага сiмпозiума на беларускай зямлi паслужыць стымулам для далейшага развiцця футбола ў Беларусi на больш высокiм узроўнi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.