Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў калектыў музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны з 65-годдзем

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны з 65-годдзем з дня заснавання музея.

"Адкрыты лiтаральна праз тры месяцы пасля вызвалення сталiцы Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, музей адразу пачаў выконваць сваю ганаровую мiсiю прапагандыста народнага подзвiгу, школы патрыятычнага выхавання i фармiравання высокiх маральных якасцяў грамадзян нашай краiны", — гаворыцца ў вiншаваннi.

На працягу дзесяцiгоддзяў некалькi пакаленняў работнiкаў музея збiраюць унiкальныя калекцыi, праводзяць актыўную навуковую i асветную дзейнасць, ажыццяўляюць важныя мiжнародныя праекты. "Упэўнены, што ваш калектыў i ў далейшым будзе працаваць гэтак жа плённа i самааддана, захоўваючы гiстарычную спадчыну Радзiмы", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Ломать разобрался с поением собак, сеном, картошкой и рекламой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика