Аляксандр Лукашэнка павiншаваў кардынала Казiмiра Свёнтака 95-годдзем

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў кардынала Казiмiра Свёнтака, Апостальскага адмiнiстратара Пiнскай епархii з 95-годдзем.

"Менавiта Вы стаялi каля вытокаў адраджэння шматграннай дзейнасцi Рымска-каталiцкай царквы, якая з'яўляецца неад'емнай часткай гiсторыi, культуры i традыцый беларускага грамадства. Вы прыклалi нямала намаганняў для таго, каб пра Беларусь загаварылi як пра дзяржаву мiжканфесiйнага мiру i згоды, — гаворыцца ў вiншаваннi. — Гэты юбiлей — слаўная дата. Вамi пройдзены вялiкi жыццёвы шлях, якi быў поўны i церняў, i зорак. Але, нягледзячы на ўсе выпрабаваннi, Вы нязменна праяўлялi мудрасць, годнасць i аптымiзм, натхняючы вернiкаў на стварэнне i маральнае ўдасканаленне".

"Няхай i ў далейшым Ваша праца будзе важкiм укладам у прымнажэнне хрысцiянскай духоўнай спадчыны, дастойным прыкладам самаадданага служэння першага ў нашай Айчыне кардынала", — пажадаў Прэзiдэнт юбiляру.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←«Восточному партнёрству» граница – не помеха

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика