У Сакратарыят АДКБ паступiў падпiсаны Аляксандрам Лукашэнкам пакет дакументаў па КСАР
У Сакратарыят Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы паступiў падпiсаны Прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам пакет дакументаў, якiя датычацца стварэння Калектыўных сiлаў аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе арганiзацыi.
У пакет дакументаў уваходзяць Пагадненне аб КСАР АДКБ i рашэнне Савета калектыўнай бяспекi АДКБ "Аб складзе Калектыўных сiлаў аператыўнага рэагавання Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы". Прэзiдэнт Беларусi таксама падпiсаў Пагадненне аб асноўных прынцыпах стварэння сiстэмы скрытага кiравання сiламi i сродкамi сiстэмы калектыўнай бяспекi АДКБ.
Дамоўленасць аб фармiраваннi Калектыўных сiлаў аператыўнага рэагавання была дасягнута краiнамi — удзельнiцамi АДКБ у лютым гэтага года.
БЕЛТА.