Аляксандр Лукашэнка: Энергетычная бяспека накшталт незалежнасцi дзяржавы
Энергетычная бяспека накшталт незалежнасцi дзяржавы, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас справаздачы мiнiстра энергетыкi Аляксандра Азярца.
Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што сёння прадаўжаецца практыка справаздач кiраўнiкоў галiн народнай гаспадаркi. Тыдзень таму быў заслуханы начальнiк Беларускай чыгункi i разгледжаны пытаннi, звязаныя з дзейнасцю Мiнтранса. Як заўважыў Прэзiдэнт, даклад мiнiстра энергетыкi павiнен быў адбыцца значна раней: Аляксандр Азярэц на гэтай пасадзе ўжо нямала, з мая 2006 года. Пры назначэннi кiраўнiку была канкрэтна пастаўлена задача мадэрнiзацыi не толькi ўсёй сiстэмы энергетыкi ў краiне, але i самой сiстэмы кiравання мiнiстэрствам. "Ён атрымаў карт-бланш на кадравыя пытаннi i быў папярэджаны, што гэта адна з цэнтральных пасадаў у нашай дзяржаве, паколькi энергетычная бяспека для нас накшталт незалежнасцi нашай дзяржавы. Думаю, што Аляксандр Азярэц за гэты перыяд зрабiў нямала", — сказаў кiраўнiк дзяржавы, дадаўшы, што падчас справаздачы мiнiстр павiнен расказаць не толькi аб поспехах галiны, але i аб iснуючых праблемах i шляхах iх вырашэння.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, дзяржава нямала зрабiла для павышэння надзейнасцi i эфектыўнасцi работы палiўна-энергетычнага комплексу. Бесперабойна забяспечваюцца электрычнай энергiяй, цяплом i газавым палiвам прамысловыя i сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, сацыяльна-бытавыя аб'екты i насельнiцтва. Зладжаная работа энергетычнай галiны дае магчымасць стабiльна працаваць эканомiцы i паляпшаць жыццё людзей. Немалую ролю ў гэтым адыгрывае газiфiкацыя. І цяпер Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце па ўзроўнi газiфiкацыi: усе 118 раённых цэнтраў краiны, 738 аграгарадкоў газiфiкаваныя.
Прэзiдэнт хацеў бы пачуць ад мiнiстра энергетыкi, як iдзе рэалiзацыя канцэпцыi энергетычнай бяспекi, што канкрэтна зроблена па змяншэннi ўдзельнай вагi прыроднага газу ў палiўна-энергетычным балансе, вытворчасцi цеплавой i электрычнай энергii. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што адзiн з найважнейшых iнструментаў выканання названай канцэпцыi — Дзяржаўная комплексная праграма мадэрнiзацыi асноўных вытворчых фондаў энергетычнай сiстэмы Беларусi. Мiнiстэрства энергетыкi вызначана каардынатарам дзейнасцi па выкананнi гэтай праграмы. Аляксандр Азярэц паведамiў, як iдзе работа ў гэтым напрамку, што зроблена па мадэрнiзацыi асноўных вытворчых фондаў энергетычнай сiстэмы, цi атрыманы канкрэтныя вынiкi па энергазберажэннi, знiжэннi затрат. Размова пойдзе таксама аб рабоце торфаперапрацоўчых прадпрыемстваў.
Акрамя таго, абмеркавана, як у цэлым паўплывала на палiўна-энергетычны комплекс праводзiмая ў апошнiя тры гады рэарганiзацыя сiстэмы i структуры кiравання галiной. Не менш важнае пытанне — падрыхтоўка да будаўнiцтва ў Беларусi АЭС.
"Што недапушчальна ў палiўна-энергетычнай сферы — гэта факты неэфектыўнага выкарыстання i нават прысваенне бюджэтных сродкаў, у вынiку чаго праваахоўнымi органамi ўзбуджаны i расследуюцца крымiнальныя справы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
БЕЛТА.