Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі і расійскай апазіцыяй

Источник материала:  
15.10.2009 11:34 — Новости Политики
Падчас сустрэчы беларускай дэлегацыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам Когоўтам цягам 45 хвілін быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, датычных развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам, паведамляе прэс-служба Мілінкевіча.

Палітыкі дамовіліся, што Чэхія ў наступным годзе будзе працягваць развіваць праграмы падтрымкі людзей, якія праследуюцца па палітычных матывах, і запрашаць беларускіх студэнтаў на навучанне у лепшых вну Чэхіі.

З чэшскага боку плануецца таксама ўзмацніць падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці "Еўрарадыё" і незалежнага беларускага тэлеканала "Белсат".

13-14 кастрычніка адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з былымі віцэ-прэм'ерамі Расійскай Федэрацыі Ягорам Гайдарам і Рыгорам Яўлінскім. Падчас сустрэч з вядомымі расійскімі палітыкамі абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларуска-расійскіх стасункаў і супрацоўніцтва ў галіне экспертных і аналітычных распрацовак праектаў эканамічных рэформаў у Беларусі.



←Лукашенко не приедет на финал учений КСОР

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика