Польскія вайскоўцы заклапочаныя сцэнаром “Захад-2009”

Источник материала:  
25.09.2009 16:12 — Новости Политики
“Такой вялікай канцэнтрацыі войскаў Беларусі і Расіі ля польскай мяжы яшчэ не было. 12.000 салдат, танкі, бронетранспарцёры, самалёты і караблі спрабуюць задушыць польскае паўстанне ў Гродне. Гэта не жарт. Такі сцэнар манёўраў адпрацоўваюць дзве арміі”, - піша сённяшні нумар Dziennik.

І гэта, і іншыя польскія выданні выказваюць заклапочанасць сюжэтам вучэнняў.

“Прэзідэнт Беларусі не чакаў польскага паўстання - і выклікае на дапамогу Расію. Масква на дапамогу братэрскай краіне высылае свае войскі ў Гродна. У заняты палякамі горад урываюцца тысячы рускіх спецназаўцаў. Вядома, Польшча церпіць паразу”.

Зазначаецца, што гэта першыя такія вялікія з часоў скасавання Варшаўскай дамовы сумесныя беларуска-расійскія вучэнні. Салдаты трэніруюцца адбіваць напады сіл НАТО, а за іх практыкаваннямі уважліва і заклапочана назірае польскае Міністэрства нацыянальнай абароны.

"З нашага пункту гледжання, гэта цікавы сцэнар атакі на тэрыторыі Расіі і Беларусі з Захаду. Улічваючы, што ў Польшчы і НАТО няма агрэсіўных намераў, сцэнар выклікае здзіўленне”, - кажа прадстаўнік Міністэрства абароны Польшчы Роберт Раховіч.

Нагадаем, вучэнні "Захад-2009" будуць доўжыцца да 29 верасня. Яны праходзяць у Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі. Прыцягнута каля 100 самалётаў і верталётаў і больш за 900 танкаў, самаходных гармат і іншых транспартных сродкаў. У вучэннях удзельнічаюць караблі Балтыйскага, Чарнаморскага флотаў.

Беларуская апазіцыя (акрамя, хіба што, Партыі камуністаў Беларускай) неаднаразова выказвалася супраць уводу такой колькасці расійскіх войскаў у Беларусь. Нешматлікая акцыя супраць вучэнняў у Мінску была днямі жорстка разагнана міліцыяй.



←Лукашенко: Как можно церковь отделить от государства?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика