Умацаванню сувязяў Беларусi i Арменii паслужаць дынамiчны палiтычны дыялог i дзелавое ўзаемадзеянне
21.09.2009
—
Новости Политики
Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Арменii Сержа Саргсяна з нацыянальным святам — Днём Незалежнасцi.
"У Беларусi высока цэняць традыцыйна дружалюбны характар адносiнаў памiж нашымi краiнамi", — гаворыцца ў вiншаваннi. "Упэўнены, што ўзаемаразуменне, дынамiчны палiтычны дыялог i плённае дзелавое ўзаемадзеянне будуць i надалей служыць умацаванню ўсебаковых беларуска-армянскiх сувязяў", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.