Вiншаванне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Прымiце самыя шчырыя вiншаваннi ў сувязi з 65-годдзем утварэння Гродзенскай вобласцi.
Заснаваная ў ваенным 1944 годзе вобласць прайшла вялiкi шлях. У кароткiя тэрмiны жыхары змаглi аднавiць разбураную народную гаспадарку, узняць з руiн гарады i вёскi.
Самаадданая праца гараджан i сельскiх жыхароў ператварыла Прынёманскi край у адзiн з перадавых, паспяховых, сацыяльна стабiльных рэгiёнаў з высокiмi паказчыкамi эканамiчнага развiцця, багатым iнтэлектуальным i кадравым патэнцыялам.
Перадавыя пазiцыi займае вобласць i ў сельскагаспадарчай вытворчасцi. За вопытам атрымання рэкордных ураджаяў, надояў i прыбаўленняў у вазе сюды едуць аграрыi ўсёй рэспублiкi.
На Гродзеншчыне ўражальнымi тэмпамi вядзецца будаўнiцтва жылля, добраўпарадкоўваюцца населеныя пункты, рэстаўрыруюцца гiстарычныя помнiкi. Вобласць вызначаецца навуковымi, культурнымi i спартыўнымi дасягненнямi. Тут паслядоўна рэалiзуюцца ўсе прынятыя сацыяльныя праграмы, што дае падставу з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Поспехi працаўнiкоў Прынёманскага краю — гэта вынiк iх працавiтасцi, прафесiяналiзму, творчасцi i энергii.
Жадаю жыхарам Гродзеншчыны моцнага здароўя, шчасця i новых поспехаў на карысць любiмай Айчыны.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.