Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Уладзіміра Спiвакова

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў мастацкага кiраўнiка i галоўнага дырыжора Нацыянальнага фiларманiчнага аркестра Расii, народнага артыста СССР Уладзiмiра Спiвакова з 65-годдзем.

"Вы з'яўляецеся адным з самых вялiкiх скрыпачоў i дырыжораў сучаснасцi, чые непераўзыдзены талент, вiртуознае майстэрства i тонкi мастацкi густ набылi сусветную славу i прызнанне", — гаворыцца ў вiншаваннi. Кiраўнiк дзяржавы высока ацанiў добрыя адносiны Уладзiмiра Спiвакова да Беларусi, шчырыя клопаты аб лёсах маладых беларускiх выканаўцаў i няспыннае iмкненне сваiм мастацтвам умацоўваць дружбу памiж брацкiмi народамi. Аляксандр Лукашэнка пажадаў яму невычэрпнай энергii i творчых сiлаў, натхнення, поспехаў, здароўя, шчасця, клопату i любвi блiзкiх людзей.

Паводле паведамленняў прэс-службы
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←17 сентября в Беларуси начнет работать новый посол Великобритании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика