Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў iнфармацыйнае агенцтва Інтэрфакс
14.09.2009
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў вiншаванне калектыву iнфармацыйнага агенцтва "Iнтэрфакс" у сувязi з 20-годдзем з дня ўтварэння агенцтва.
"У Беларусi высока цэняць ваша iмкненне даць узважаную i ўсебаковую iнфармацыю аб дынамiцы развiцця нашай рэспублiкi, а таксама канструктыўны погляд на расiйска-беларускiя iнтэграцыйныя ўзаемаадносiны", — гаворыцца ў вiншаваннi. Кiраўнiк дзяржавы пажадаў калектыву агенцтва i ў далейшым захоўваць высокi ўзровень прафесiяналiзму, дух творчага пошуку i стваральнасцi.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |