Аляксандр Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць да далейшага дыялогу з Расiяй для паглыблення саюзнiцкiх адносiнаў

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрыя Мядзведзева з нагоды дня нараджэння.

"Уласцiвыя Вам якасцi таленавiтага кiраўнiка, сапраўднага патрыёта сваёй Айчыны Вы энергiчна накiроўваеце на служэнне Расii ў iмя яе працвiтання i павышэння дабрабыту грамадзян", — адзначаецца, у прыватнасцi, у вiншаваннi. Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне сустрэчай у Сочы ў жнiўнi гэтага года, якая прайшла ў атмасферы ўзаемнага даверу i разумення, i пацвердзiў гатоўнасць да далейшага дыялогу ў мэтах паглыблення стратэгiчных саюзнiцкiх адносiнаў памiж Беларуссю i Расiяй.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←17 сентября в Беларуси начнет работать новый посол Великобритании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика