Дзмiтрый Мядзведзеў у канцы верасня прыедзе ў Беларусь на сумеснае беларуска-расiйскае вучэнне
Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў у канцы верасня прыедзе ў Беларусь на сумеснае беларуска-расiйскае вучэнне "Захад-2009". Аб гэтым паведамiла журналiстам прэс-сакратар прэзiдэнта РФ Наталля Цiмакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле iнфармацыi прэс-службы Мiнабароны Расii, аператыўна-стратэгiчнае вучэнне "Захад-2009" пройдзе з 8 па 29 верасня пад агульным кiраўнiцтвам начальнiкаў генеральных штабоў узброеных сiлаў Беларусi i РФ. Вучэнне з'яўляецца падагульняючым мерапрыемствам аператыўнай падрыхтоўкi ўзброеных сiлаў у 2009 годзе.
У вучэннi задзейнiчаны 12,5 тыс. ваеннаслужачых, у тым лiку 7-8 тыс. ад Беларусi, 5 тыс. ад Расiйскай Федэрацыi, а таксама да 40 самалётаў, каля 200 адзiнак баявой тэхнiкi, удакладнiлi ў расiйскiм ваенным ведамстве.