КДК Беларусi ў студзенi—жнiўнi на трэць скарацiў колькасць праверак

Источник материала:  

Агульная колькасць праводзiмых Камiтэтам дзяржкантролю Беларусi праверак за 8 месяцаў гэтага года (4404) у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года зменшылася на 36 працэнтаў. Аб гэтым Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку 7 верасня праiнфармаваў старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць.

Прэзiдэнту даложана, што яго даручэнне аб удасканаленнi кантрольнай дзейнасцi i змяншэннi колькасцi праверак выконваецца ў поўным аб'ёме, аб чым сведчаць вынiкi работы камiтэта за студзень—жнiвень.

Зянон Ломаць адзначыў, што пры гэтым забяспечана стопрацэнтная рэзультатыўнасць праверак, якiя праводзяцца кропкава, не перашкаджаючы працаваць прадпрыемствам i арганiзацыям. Паводле яго слоў, праверкi праводзяцца толькi пры наяўнасцi дакладных даных аб правапарушэннях.

Па вынiках кантрольна-аналiтычных мерапрыемстваў ураду накiравана 122 дакументы з прапановамi па прадухiленнi негатыўных з'яў у эканомiцы.

Фiнансавая мiлiцыя Камiтэта дзяржкантролю правяла 2754 праверкi, узбуджана 990 крымiнальных спраў, накiравана ў суд 367 матэрыялаў. Па вынiках паведамленняў, атрыманых ад фiнансавай разведкi Камiтэта дзяржкантролю, праваахоўнымi i кантралюючымi органамi краiны прыменена адмiнiстрацыйных штрафаў на суму Br28,4 млрд, узбуджана 430 крымiнальных спраў.

Асаблiвую ўвагу КДК удзяляе папераджальнаму кантролю. Цяпер больш за 2 тыс. даручэнняў кiраўнiка дзяржавы знаходзiцца на кантролi i выкананнi ў КДК. Зянон Ломаць праiнфармаваў аб фактах неналежнага выканання некаторых з iх.

Акрамя таго, Камiтэт праводзiць манiторынг найбольш актуальных пытанняў у сферы эканомiкi, у прыватнасцi, дзеянняў кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржкiравання i мясцовых органаў улады, накiраваных на паляпшэнне эканамiчнай сiтуацыi ў краiне. Так, асаблiвая ўвага ўдзяляецца наяўнасцi тавараў айчыннай вытворчасцi ў гандлёвай сетцы, iмпартазамяшчэнню, пасрэднiцкай дзейнасцi, дынамiцы змянення ўзроўню запасаў гатовай прадукцыi на складах.

Кiраўнiку дзяржавы таксама даложана аб вынiках праверкi прадпрыемстваў Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Камiтэт дзяржаўнага кантролю вывучыў сiтуацыю з пасрэднiцкай дзейнасцю i меры, прынятыя ўрадам па выключэннi неабгрунтаванага i нядобрасумленнага пасрэднiцтва i забеспячэннi прасоўвання айчынных тавараў. Праверкi паказваюць, што па-ранейшаму маюць месца факты ўдзелу нядобрасумленных пасрэднiкаў у пастаўках матэрыялаў, прадукцыi i абсталявання, што выкарыстоўваюцца пры будаўнiцтве аб'ектаў, якiя фiнансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў.

Адзначана таксама, што, нягледзячы на стабiльнасць унутранага рынку ў цэлым, мае месца неабгрунтаваны iмпарт спажывецкiх тавараў, аналагi якiх у дастатковым аб'ёме выпускаюцца ў краiне. Часам на прылаўках магазiнаў замест айчынных тавараў лягчэй знайсцi iмпартны аналаг.

Больш таго, КДК пастаянна выяўляе факты рэалiзацыi iмпартных тавараў, якiя не адпавядаюць патрабаванням беларускага заканадаўства па маркiроўцы, камплектнасцi i ўпакоўцы, па прадастаўленнi спажыўцам поўнай i дакладнай iнфармацыi аб тавары.

Зянон Ломаць паведамiў кiраўнiку дзяржавы аб тым, што ў блiжэйшы час адбудзецца пасяджэнне калегii Камiтэта дзяржкантролю з запрашэннем прадстаўнiкоў органаў дзяржкiравання, якiя дапусцiлi абарот на тэрыторыi краiны замежных тавараў, што не адпавядаюць патрабаванням нацыянальнага заканадаўства.

Кiраўнiку дзяржавы даложана аб ходзе рэалiзацыi праграм iмпар-тазамяшчэння. У 2008 годзе калегiя Камiтэта дзяржкантролю падвяла вынiкi работы па вывучэннi праграм iмпартазамяшчэння, у гэтым годзе кантроль за iх рэалiзацыяй прадаўжаўся. Аднак сiтуацыя не мяняецца. Асобныя вiды iмпартазамяшчальнай прадукцыi застаюцца незапатрабаванымi на складах вытворцаў.

Камiтэт дзяржкантролю вывучыў пытанне закупкi i выкарыстання кармавых кансервантаў. Даручэнне кiраўнiка дзяржавы аб поўным iмпартазамяшчэннi кармавых кансервантаў не выканана нi адным аблвыканкамам, у 2009 годзе ў краiне доля iмпартных кансервантаў склала 79 працэнтаў ад агульнага аб'ёму закупленых.

Кiраўнiк КДК таксама паведамiў, што ў асобных камерцыйных банках выяўлена схема атрымання наяўных грошай праз прадпрымальнiкаў.

Прэзiдэнту даложана аб вынiках праверкi ААТ "Белаграпрамбанк", дзе выяўлены факты неэфектыўнага выкарыстання сродкаў. На развiццё аграэкатурызму банкам выдадзена льготных крэдытаў на суму Br9,5 млрд (пад 5 працэнтаў гадавых, да 7 гадоў). Пры гэтым банк належным чынам не выконваў устаноўлены iм жа парадак кантролю за мэтавым выкарыстаннем крэдытаў. У шэрагу выпадкаў за кошт iльготных крэдытаў фактычна стымуляваўся iмпарт дарагiх тавараў (легкавыя аўтамабiлi, халадзiльнiкi, тэлевiзары, пральныя машыны). Усяго камiтэт устанавiў нямэтавае выкарыстанне крэдытаў на Br260 млн. Аднак банк не ажыццяўляў спагнанняў з крэдытаатрымальнiкаў за нямэтавае выкарыстанне крэдытаў.

Аналагiчная сiтуацыя з выдачай банкам пазык на будаўнiцтва жылля сваiм работнiкам. Па вынiках праверкi Камiтэт дзяржкантролю прапанаваў ураду унiфiкаваць нарматыўныя палажэннi па пытаннях выдачы дзяржаўнымi банкамi жыллёвых пазык сваiм работнiкам.

Прэзiдэнт даў згоду на правядзенне праверачных мерапрыемстваў па выкарыстаннi бюджэтных сродкаў у Мiнiстэрстве замежных спраў, у Мiнiстэрстве аховы здароўя — па закупках абсталявання, а таксама на правядзенне праверкi Мiнiстэрства эканомiкi, якая пачнецца ў чацвёртым квартале гэтага года i завершыцца ў першым квартале наступнага.

У ходзе даклада старшынi Камiтэта дзяржкантролю разгледжаны шэраг iншых пытанняў.

Паводле паведамленняў прэс-службы
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 

 

←Указ о дополнительных мерах по стимулированию научной, научно-технической и инновационной деятельности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика