За працу і талент
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 верасня ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вялiкай групе медыцынскiх работнiкаў. Усяго ж дзяржузнагарод удастоены 63 прадстаўнiкi розных галiн народнай гаспадаркi, сiлавых структур, спорту.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, "цырымонiя ўрачыстага ўручэння ўзнагарод напоўнена высокiм грамадзянскiм i грамадскiм сэнсам: уся краiна даведаецца пра людзей, чыё працоўнае жыццё — узор упартасцi, духоўнай шчодрасцi, адданасцi справе, служэння свайму народу".
Звяртаючыся да ўзнагароджаных, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Важна, што вы iмкняцеся дабiцца не толькi асабiстых поспехаў, але i прынесцi карысць Айчыне. Тым самым праяўляеце высакародную чалавечую якасць сапраўднага грамадзянiна-патрыёта, якая так неабходна ўсiм у цяперашнi час сур'ёзных выпрабаванняў, неабходна дзеля будучага нашай краiны".
Прэзiдэнт выказаў словы ўдзячнасцi ўзнагароджаным за прафесiйнае i спартыўнае майстэрства, вытворчыя i творчыя поспехi, узорнае выкананне службовых абавязкаў.
У лiку тых, хто ўзнагароджаны медалямi, каму аб'яўлена падзяка кiраўнiка дзяржавы, хто ўдастоены ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь, — прадстаўнiкi розных рэгiёнаў краiны i розных сфераў дзейнасцi. У прыватнасцi, гэта кiраўнiкi i спецыялiсты арганiзацый рэальнага сектара эканомiкi, устаноў адукацыi, аховы здароўя i культуры, органаў дзяржаўнага кiравання i кантролю, ваеннаслужачыя, спартсмены i трэнеры. Як лiчыць Прэзiдэнт, "гэта радасны факт, якi красамоўна сведчыць аб тым, што ўсюды ёсць людзi, якiя з'яўляюцца прыкладам для пераймання". І важна, каб iх станавiлася як мага больш.
Кiраўнiк дзяржавы асаблiва адзначыў работнiкаў медыцыны, якiх было большасць сярод узнагароджаных. I гэта не выпадкова, бо Беларусь, нягледзячы нi на якiя фiнансава-эканамiчныя цяжкасцi, не скарацiла, як у некаторых суседнiх краiнах, а нават павялiчыла выдаткі на ахову здароўя. Хоць пры гэтым давялося скарацiць праграмы па iншых напрамках.
"Я рады, што на гэты клопат медыкi ў большасцi сваёй адказваюць яшчэ больш стараннай работай па прымнажэннi галоўнага багацця грамадства — здароўя людзей", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, ёсць пэўныя вынiкi, напрыклад, скарачэнне дзiцячай смяротнасцi, станоўчыя зрухi ў нараджальнасцi.
Прэзiдэнт падкрэслiў, што з пачуццём глыбокай удзячнасцi ён уручыў медалi i нагрудныя знакi да ганаровага звання "Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь" дастойным прадстаўнiкам беларускай медыцыны.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што яны не спыняцца на дасягнутым, а будуць працаваць яшчэ больш мэтанакiравана i рэзультатыўна.
У лiку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугi" — галоўны ўрач Мiнскага кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтра Анатоль Талкачоў, галоўны ўрач 3-й гарадской дзiцячай клiнiчнай бальнiцы Мiнска Людмiла Казачкова, генеральны дырэктар замежнага прыватнага ўнiтарнага iнфармацыйнага прадпрыемства "Iнтэрфакс-Захад" Вячаслаў Зяньковiч, старшыня Бярозаўскага райвыканкама Юрый Наркевiч, старшыня Нясвiжскага райвыканкама Iгар Макар.
Медаль Францыска Скарыны ўручаны былому дырэктару Навукова-даследчага iнстытута фiзiка-хiмiчных праблем, а цяпер прарэктару па навуковай рабоце БДУ Алегу Iвашкевiчу.
Ганаровае званне "Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь" прысвоена начальнiку ваенна-медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Святаславу Шнiтко. Ганаровага звання "Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь" удастоены дырэктар ААТ "Будаўнiк" з г. Ашмяны Аляксандр Сазановiч.
Прэс-служба Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь.