Удзельнiкам i гасцям урачыстасцяў Дня беларускага пiсьменства
Паважаныя сябры!
Прымiце маё сардэчнае вiншаванне з Днём беларускага пiсьменства.
За час свайго iснавання гэта свята стала адметнай з'явай культурнага жыцця краiны, сiмвалам шанавання яе духоўных каштоўнасцяў.
Беларускае пiсьмовае слова пачыналася ад Еўфрасiннi Полацкай i Кiрылы Тураўскага, набiрала сiлу ў друкаваных кнiгах Францыска Скарыны, Сымона Буднага i Сiмяона Полацкага, узнялося на сусветны ўзровень у творах Якуба Коласа, Янкi Купалы, Максiма Багдановiча, Уладзiмiра Караткевiча, Івана Шамякiна, Iвана Мележа, iншых выдатных лiтаратараў Беларусi.
Сёлета ўдзельнiкаў Дня беларускага пiсьменства гасцiнна сустракае Смаргоншчына, якая ўзгадавала нямала слынных асветнiкаў i дзеячаў культуры. 3 гэтай зямлёй непарыўна звязана iмя Францiшка Багушэвiча — нашага вялiкага паэта, творчасць якога была прысвечана сцвярджэнню высокiх iдэалаў сацыяльнай справядлiвасцi, годнасцi простага чалавека.
Шчыра жадаю ўсiм арганiзатарам i гасцям свята жыццёвага аптымiзму, шчасця, дабрабыту i творчага плёну.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.