Беларусь можа атрымаць чарговы транш крэдыту МВФ у другой палове кастрычнiка

Источник материала:  

Прэзiдэнт быў праiнфармаваны аб вынiках работы мiсii МВФ у Беларусi, якая завяршылася 2 верасня. Эксперты фонду адзначылi, што ўсе асноўныя паказчыкi, узгодненыя бакамi, на 1 лiпеня былi выкананы. Цяпер праводзiцца адпаведная работа, накiраваная на тое, каб гэтыя паказчыкi былi выкананы па стану на 1 кастрычнiка.

Акрамя таго, засталiся тэхнiчныя пытаннi па выдзяленнi Беларусi чарговага траншу крэдыту МВФ. Плануецца, што ў пачатку кастрычнiка адбудзецца штогадовае пасяджэнне Савета кiраўнiкоў Групы Сусветнага банка i МВФ у Стамбуле. У сувязi з гэтым пасяджэнне Савета дырэктараў МВФ аб завяршэннi агляду i пералiчэння нашай краiне чарговага траншу крэдыту, хутчэй за ўсё, пройдзе ў сярэдзiне кастрычнiка. Таму Беларусь зможа атрымаць чарговы транш крэдыту МВФ у другой палове кастрычнiка.

Асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi ў студзенi—жнiўнi гэтага года выкананы, забяспечана стабiльнасць нацыянальнай валюты. Напрыклад, за апошнiя два з паловай месяцы курс беларускага рубля да кошыка замежных валют практычна не змянiўся. У блiжэйшы час гэта стабiльнасць будзе захавана.

Банкаўская сiстэма забяспечвае крэдытаванне рэальнага сектара эканомiкi ў адпаведнасцi з прагнознымi паказчыкамi.

Кiраўнiк дзяржавы, заслухаўшы даклад, запатрабаваў ад Нацыянальнага банка забяспечыць не толькi выкананне ўсiх асноўных паказчыкаў 2009 года, але i падрыхтаваць задзел для работы ў наступным годзе. Ужо ў блiжэйшы час Нацбанк завершыць работу па падрыхтоўцы праекта Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2010 год. Потым дакумент будзе разгледжаны ва ўрадзе i накiраваны Прэзiдэнту.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

←В Беларуси будут созданы дополнительные условия для привлечения ИП к реализации белорусской продукции на экспорт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика