яшчэ два выпадкi грыпу

Источник материала:  

Мiнiстэрства аховы здароўя пацвердзiла яшчэ два выпадкi заражэння высокапатагенным вiрусам грыпу А/Н1N1 у дзяцей, якiя ў складзе арганiзаванай групы выязджалi на аздараўленне ў Вялiкабрытанiю: зараз яны знаходзяцца ў бальнiцы i атрымлiваюць адпаведнае лячэнне. Стан iх здароўя медыкi ацэньваюць як здавальняючы. Такiм чынам, у Беларусi зарэгiстравана ўжо 6 лабараторна пацверджаных выпадкаў iнфiцыравання вiрусам А/H1N1: адзiн — у грамадзянiна КНР i пяць — сярод беларускiх дзяцей, што выязджалi за мяжу на аздараўленне. Медыкi настойлiва раяць усiм беларускiм грамадзянам, якiя прыязджаюць з замежжа, пры з'яўленнi любых "прастудных" сiмптомаў абавязкова звяртацца ў медыцынскiя ўстановы i iнфармаваць спецыялiстаў аб сваёй замежнай вандроўцы.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 

 

←Проект закона о государственной инновационной политике поступит в белорусский парламент в этом году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика