Беларускi бок зняў абмежаваннi па ўзросце i колькасцi выездаў дзяцей на аздараўленне ў Германiю

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi сваiм указам адобрыў заключэнне шляхам абмену нотамi мiжурадавага пагаднення з Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя, якое ўносiць змяненне ў дзейнае з 11 лютага 2009 года пагадненне аб умовах аздараўлення няпоўнагадовых грамадзян Рэспублiкi Беларусь у Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя. Дзецi ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў змогуць выязджаць на аздараўленне ў ФРГ за кошт замежнай бязвыплатнай дапамогi без абмежавання колькасцi такiх выездаў.

Спрошчаны мытны кантроль для рэзiдэнтаў СЭЗ Беларусi

Для рэзiдэнтаў СЭЗ Беларусi вырашаны асобныя праблемныя пытаннi ў мытнай сферы. Адпаведныя дапаўненнi ва ўказы ад 9 чэрвеня 2005 года № 262 i ад 31 студзеня 2006 года № 66 уносiць указ Прэзiдэнта Беларусi № 430. Дакумент накiраваны на ўдасканаленне мытнага заканадаўства i вырашэнне праблемных пытанняў, што ўзнiкаюць у рэзiдэнтаў свабодных эканамiчных зон (СЭЗ).

Паводле паведамленняў прэс-службы
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 

 

←Проект закона о государственной инновационной политике поступит в белорусский парламент в этом году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика