Прызначаны новы намеснік кіраўніка мінскага офісу АБСЕ
20.08.2009 16:20
—
Новости Политики
8 верасня ў мінскім офісе АБСЕ будзе прадстаўлены новы намеснік кіраўніка прадстаўніцтва. Ім стаў казахскі дыпламат Жандос Асанаў.
Да гэтага Асанаў з’яўляўся дарадцам-пасланнікам прадстаўніцтва Казахстану пры АБСЕ. А яшчэ раней Жандос Асанаў быў выканаўчым дырэктарам Нарады па ўзаемадзеянню і мерам даверу ў Азіі. У гэтую арганізацыю ўваходзіць 20 дзяржаваў, сярод якіх Кітай, Расія, Паўднёвая Карэя, Афганістан, Егіпет, Казахстан, Турцыя.
Чакаюць у Мінску і прызначэння наступніка Ганса-Ёхана Шмідта на пасадзе кіраўніка офісу. "Чакаем новага прызначэння. Яно павінна адбыцца ўжо восенню", — паведамілі "НН" у мінскім офісе АБСЕ.