Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным актывiзаваць вывучэнне замежных моў у навучальных установах Беларусi

Источник материала:  

Аб гэтым i iншых пытаннях iшла размова 17 жнiўня ў час даклада кiраўнiку дзяржавы мiнiстра адукацыi Аляксандра Радзькова.

Мiнiстр адзначыў, што ў агульнаадукацыйных школах завершаны пераход на 11-гадовую сiстэму адукацыi. Як паказалi вынiкi выпускных i ўступных экзаменаў, у школах створаны неабходныя ўмовы для атрымання якаснай адукацыi. Што датычыцца вынiкаў уступнай кампанii, цяпер укамплектаваны студэнтамi ВНУ, сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, гэта работа завяршаецца ў прафтэхвучылiшчах.

Прэзiдэнту даложана аб завяршэннi аптымiзацыi сiстэмы адукацыi ў цэлым, аб наяўнасцi ў краiне неабходнай колькасцi ВНУ, прафтэхвучылiшчаў, школ. Мiж тым iснуюць праблемы з маленькiмi сельскiмi школамi, дзе сёння складана наладжваць якасны вучэбны працэс. У такiх выпадках размова можа iсцi аб узбуйненнi школ, пры гэтым паралельна неабходна вырашаць праблему падвозу дзяцей у школы. Прэзiдэнт Беларусi наконт гэтага заўважыў, што асаблiва актыўна неабходна выкарыстоўваць патэнцыял аграгарадкоў, у якiх ствараюцца добрыя ўмовы для навучання дзяцей. Аляксандр Лукашэнка паставiў перад Мiнiстэрствам адукацыi задачу забяспечыць высокi ўзровень адукацыi на ўсiх этапах: у агульнаадукацыйнай школе, прафтэхвучылiшчы, тэхнiкуме, каледжы, унiверсiтэце. Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць больш актыўнага выкарыстання ў вучэбным працэсе новых тэхналогiй, а таксама забеспячэння высокай якасцi навучальных дапаможнiкаў. Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным з улiкам сучасных патрабаванняў актывiзаваць работу па вывучэннi замежных моў. Паводле слоў мiнiстра, у найблiжэйшыя гады плануецца ўвесцi выпускны экзамен у школе па замежнай мове ў вуснай форме. У некаторых беларускiх ВНУ будуць арганiзаваны цэлыя патокi на англiйскай мове навучання не толькi для нашых студэнтаў, але i для iншаземцаў. Як чакаецца, у гэтым годзе атрымлiваць адукацыю ў беларускiх навучальных установах будуць каля 7 тыс. замежных студэнтаў.

Аляксандр Радзькоў паведамiў аб гатоўнасцi 90 працэнтаў школ да пачатку навучальнага года. Падрыхтоўка астатнiх будзе завершана ў найблiжэйшыя днi. Навучальныя ўстановы ўкамплектаваны настаўнiкамi, выкладчыкамi. Да пачатку новага навучальнага года здаюцца 4 новыя школы, 4 дзiцячыя садкі, у Баранавiцкiм унiверсiтэце пабудаваны iнтэрнат, у Полацкiм унiверсiтэце — вучэбны корпус. Да канца года плануецца ўвесцi яшчэ 2 школы i некалькi дзiцячых садкоў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

←Медведев соболезнует родным и близким погибших в результате теракта в Назрани

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика