У аўторак сіноптыкі абяцаюць пахмурнае надвор’е, чакаюцца дажджы, магчымы навальніцы. Вецер — паўднёва-ўсходні — 5 — 7 м/с. Удзень — 22…23 градусы вышэй за нуль, ноччу — 16…17 градусаў са знакам “+”.
У сераду, 19 жніўня, будзе так жа воблачна, без праясненняў, з дажджамі на працягу дня. Паўночна-ўсходні вецер складзе каля 6 м/с. Дзённая тэмпература — +19…+21 °С, уначы — +16…+17 °С.
Чацвер прагназуецца пахмурным, ападкі магчымы ў другой палове дня. Вецер захавае паказчыкі серады. Удзень — +21…+23 °С, ноччу — +16…+17 °С.
“НН”.