На Гомельшчыне стартавала акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ-2020»

Источник материала:  
08.08.2020 — Разное

На Гомельшчыне стартавала акцыя   «#МАЁЙКРАІНЕ-2020»
– Жыхароў рэгіёна парадуюць сваімі выступленнямі творчыя калектывы абласной філармоніі, хэдлайнерам канцэртаў будзе Саша Нэма, — паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі.
27 ліпеня акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ-2020» адбылася ў Карме, 28 ліпеня – у Чачэрску, 31 ліпеня адбудзецца ў Калінкавічах.
Плануецца, што канцэрты пройдуць ва ўсіх раённых цэнтрах. Завершыцца святочны марафон 8 жніўня ў Гомелі, ля Лядовага палаца.
— Мерапрыемства традыцыйна аб’ядноўвае дзеячаў мастацтва нашай вобласці: артыстаў, мастакоў, паэтаў, творчыя калектывы, – адзначыў Дзяніс Язерскі. — Таксама свае дасягненні прадэманструюць спартсмены. Гэта вялікі праект, які паказвае, што таленавітыя і мэтанакіраваныя людзі гатовыя дарыць радасць землякам і сваёй краіне.
Акцыя праходзіць на Гомельшчыне не першы год. Яна была ініцыявана вядучымі грамадскімі аб’яднаннямі рэгіёну пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Выступленне творчых калектываў у Калінкавічах адбудзецца ў гарадскім парку культуры. Пачатак у 14.30.
Святлана НАДЗЕЖДЗІНА.

←Мининформ начал раздавать предупреждения и даже заблокировал один из сайтов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика