8 жніўня па Брэстчыне, Гомельшчыне і Гродзеншычне будзе да +31
07.08.2020 13:27
—
Разное
Субота ў Беларусі будзе спякотнай / БЕЛТА
У суботу, 8 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні слабы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман.
Уначы тэрмометры пакажуць 12-18 вышэй за нуль, месцамі будзе +9...+11. Удзень прагназуецца 25-31 цяпла. Найбольш горача будзе на Брэстчыне, Гомельшчыне і Гродзеншчыне — да 30-31 са знакам плюс. Па паўночным усходзе краіны будзе халадней — да 23-24 вышэй за нуль.