Сіноптыкі прагназуюць беларусам гарачыя выходныя

Источник материала:  
06.08.2020 15:25 — Разное
Сіноптыкі прагназуюць беларусам гарачыя выходныя
Сіноптыкі абяцаюць беларусам спякотныя выходныя / БЕЛТА

У пятніцу, 7 жніўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. 

Вецер будзе паўночна-ўсходні ноччу слабы, днём умераны. 

Уначы прагназуецца 9-15 вышэй за нуль, па поўдні да +19. Удзень чакаецца 25-30 цяпла.

8 жніўня будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень у асобных раёнах па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку будзе слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 9-15 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе будзе да 17 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +23...+30.

9 жніўня захаваецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы. 

Уначы прагназуецца 12-17 са знакам "плюс", удзень будзе 24-29 цяпла.

←Александр Лукашенко дал интервью украинскому журналисту Дмитрию Гордону

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика