Зноў спякотнае лета: 27 ліпеня ў Беларусі чакаецца да +30

Источник материала:  
26.07.2020 14:46 — Разное
Зноў спякотнае лета: 27 ліпеня ў Беларусі чакаецца да +30
У Драздах пад Мінскм / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Спякотнае лета вяртаецца ў Беларусь напачатку наступнага тыдня. 27 ліпеня чакаецца да +30. Пра гэта паведамляюць беларускія метэаролагі.

Праўда, дзень будзе хмарны і дажджлівы. Кароткачасовыя дажджы пачнуцца ўжо ўначы і раніцай, яны прыйдуць у Беларусь з паўднёвага ўсходу. У некаторых раёнах пройдуць залевы і навальніцы.

Кіроўцам варта ўлічыць, што ўначы і раніцай 27 ліпеня месцамі будзе туманна.

Што да тэмпературы, дык ноччу паветра астыне да +13..+19 градусаў. А днём прагрэецца да +22..+28. Найбольш спякотна будзе ў Гомельскай вобласці — да 30 градусаў цяпла.

←Мужчина нашел в шахте крупный алмаз, но бросать работу не намерен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика