Перад картэжам Лукашэнкі ў Гомелі абвалілася кампазіцыя з кветак
21.07.2020 15:21
—
Разное
У Гомелі перад картэжам Лукашэнкі абвалілася кампазіцыя з кветак / gomel.today
У Гомелі кветкавая кампазіцыя на плошчы Леніна павалілася, калі міма праязджаў аўтамабільны картэж Аляксандра Лукашэнкі.
"Уся прыгажосць павалілася ў момант, калі праязджаў чалавек, дзеля якога яна ставілася", — цытуе сайт "Моцныя навіны" відавочцу здарэння.
Дарэчы, падобны інцыдэнт адбыўся і крыху пазней — каля новай паліклінікі на вуліцы Мазурава, якую адчыняў кіраўнік дзяржавы. Пасля выступу Лукашэнкі моцны вецер перакуліў кветнік з пеўнямі. Сам беларускі кіраўнік на гэты час паспеў зайсці ў будынак паліклінікі, паведамляе паблік "ЧП Гомель" у сацсетцы "Вконтакте".
Дасціпнікі ўжо прыгадалі вядомую сітуацыю, калі на ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча вецер валіў вянок.