А. Лукашэнка: «Ужо не адно пакаленне беларусаў расце ў паспяховай, чыстай, мірнай і прыгожай краіне»

Источник материала:  
15.07.2020 — Разное

А. Лукашэнка: «Ужо не адно пакаленне беларусаў расце ў паспяховай, чыстай, мірнай і прыгожай краіне»

Беларускі народ перажыў нямала бед і няшчасцяў, але ніколі і ні перад кім не станавіўся на калені. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 ліпеня на свяце «Александрыя збірае сяброў», перадае карэспандэнт БелТА.

«Нездарма кажуць, што рай для кожнага чалавека там, дзе знаходзіцца яго сэрца. Не толькі маё, але і сэрцы ўсіх, хто тут сабраўся. Маё сэрца канчат­кова і беспаваротна аддадзена гэтай зямлі і гэтым людзям. Усім беларусам. Нашаму мудраму і моц­наму народу. Народу, які за многія стагоддзі сваёй гіс­торыі перажыў нямала бед і няшчасцяў, але ніколі і ні перад кім не станавіўся на калені. Народу, які выдатна ведае цану словам і справам. Які выпакутаваў права жыць у сваёй дзяржаве і самастойна выбіраць і вызначаць сваю будучыню», – заявіў Аляк­сандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што 2020 год завяршае трылогію малой радзімы. «Азірніцеся вакол. Паглядзіце, колькі добрага, патрэбнага зроблена намі на гэтай роднай зямлі. Успомніце, якой яна была яшчэ два-тры гады таму. А пяць, дзесяць, чвэрць стагод­дзя? Ваша вялікая заслуга ў тым, што ўжо не адно пакаленне беларусаў расце ў паспяховай, чыстай, мірнай і прыгожай краіне. Краіне, якую стварылі мы з вамі практычна з нуля, на абломках вялікай імперыі, імя якой – Савецкі Саюз», – канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта было нялёгка, нешта атрымалася на выдатна і нават лепш, чым некалі ўяўлялі, нешта – на добра, а над нечым трэба яшчэ нямала папрацаваць. «Мы ж з вамі дакладна ведаем: каравай свежага, духмянага, натуральнага хлеба – гэта вынік доўгай, упартай і карпатлівай працы. І ніяк інакш. Так і ў дзяржаве. Працаваць на вынік, аб’ядноўвацца перад любымі выпрабаваннямі, пераадольваць усе цяжкасці – вось адзіны спосаб стварыць найлепшую будучыню для сваёй краіны і свайго народа. І – абавязкова – толькі ўсім разам», – падкрэсліў ­Аляк­сандр Лукашэнка.
Прэзідэнт успомніў, як гаварылі ў савецкі час: перш чым спытаць, што Радзіма зрабіла для цябе, спытай, а што я зрабіў для Радзімы, свайго народа? «Сапраўд­ная любоў да Айчыны – стваральная. Таму давайце і ў далейшым разам будаваць нашу Беларусь справядлівай, бяспечнай і моцнай краінай. Цяпер гэта вельмі актуальна, калі ўладныя людзі спрабуюць перадзяліць свет, зламаць асновы, навязаць больш слабым свой склад мыслення і свой спосаб жыцця. І самае галоўнае: у такі час трэба слухаць сваё сэрца – яно заўсёды пакажа самы надзейны і правільны шлях у будучыню», – перакананы кіраўнік дзяржавы.

←Почему быть родителем в 2020 гораздо сложнее, чем когда бы то ни было раньше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика