Да +26 прагназуецца ў Беларусі 16 чэрвеня
15.07.2020 12:32
—
Разное
Цеплыня вяртаецца ў Беларусь / БЕЛТА
Цёплае надвор'е пачне вяртацца ў Беларусь з чацвярга, паведамляе Белгідрамет.
16 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць 8-14 са знакам "плюс", удзень паветра прагрэецца да 20-26 цяпла.
Другая палова тыдня, па прагнозах сіноптыкаў, будзе цёплай.