Бліжэйшымі днямі ў Беларусі будзе прахалодна
У Беларусі захаваецца прахалодная тэмпература / БЕЛТА
У аўторак, 14 ліпеня, істотных ападкаў у краіне не чакаецца, паведамляе Белгідрамет.
Толькі па ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём — месцамі з навальніцамі. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуюцца непрацяглыя туманы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, удзень па ўсходзе парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 цяпла, удзень чакаецца +17...+23.
15 ліпеня прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па самым усходзе магчымы кароткачасовы дождж. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе парывісты.
Уначы прагназуецца 7-13 вышэй за нуль, удзень будзе 16-23 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +25.
У чацвер, 16 ліпеня, захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер чакаецца няўстойлівы ўмераны.
Уначы прагназуецца 7-13 са знакам "плюс", удзень паветра прагрэецца да 20-27 цяпла.