У Гродне падчас руху з мікрааўтобуса выпаў пасажыр
11.07.2020 15:23
—
Разное

На месцы здарэння / vk.com/grodnogai
У Гродне падчас руху з салона мікрааўтобуса Fiat Ducato на праезную частку выпаў пасажыр. 64-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарылася гэта каля 2-й гадзіны ночы 11 ліпеня.
Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, у тым ліку і тое, ці быў пасажыр прышпілены.