Пенсіі па ўзросце ў Беларусі павялічацца на 5,2 працэнта з 1 ліпеня

Источник материала:  
29.06.2020 — Разное

Указам № 232 «Аб павышэнні пенсій», які падпісаны Прэзідэнтам Беларусі 20 чэрвеня, прадугледжваецца правядзенне з 1 ліпеня пераразліку ўсіх працоўных пенсій. Больш падрабязную інфармацыю аб новых памерах выплат БелТА расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
З 1 ліпеня павялічваюцца пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля.
Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены шляхам карэк­ціроўкі фактычнага заработку пенсіянера зыходзячы з сярэдняй зарплаты, прымененай пры папярэд­нім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6 працэнтаў.
«Так, сярэдні памер пенсіі па ўзрос­це за ліпень складзе Br470,6 і павялічыцца на 5,2 працэнта ў параўнанні з чэрвенем 2020 года (Br447,5) і на 12,5 працэнта – у параўнанні з ліпенем 2019-га (Br418,4)», – удаклад­нілі ў Мінпрацы.
Пераразлік пенсій у ліпені будзе праведзены больш як 2,4 млн грамадзян. На выплату пенсій у 2020 годзе будзе накіравана больш як Br13,4 млрд, у тым ліку на пераразлік па гэтым указе – Br335 млн.
У міністэрстве падкрэслілі, што памер павелічэння пенсіі ў кожнага атрымальніка будзе свой, паколь­кі ён залежыць ад стажу і заработнай платы да выхаду на пенсію.

←Инвестор построит в Барановичах большое хранилище для фруктов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика