В Сенненском районе сформированы участковые избирательные комиссии

Источник материала:  
29.06.2020 — Разное

Рашэннем №543 ад 24 чэрвеня Сенненскім раённым выканаўчым камітэтам на тэрыторыі раёна ўтвораны ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

В Сенненском районе сформированы участковые избирательные комиссии

 

 Прадстаўляючы членаў камісій, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна акцэнтавала ўвагу, што большасць з іх маюць вопыт работы ў такой якасці, валодаюць неабходнымі прававымі ведамі ў заканадаўчай выбарчай сферы. Гэта надзейныя дзелавыя людзі, падсумавала яна. Адбываецца і абнаўленне складу камісій. У прыватнасці, упершыню членамі камісій сталі 4 чалавекі.

 — Пры фарміраванні камісій мы імкнуліся, каб у іх складзе быў прадстаўлены ўвесь спектр грамадства, — падкрэсліла Зоя Фаміна.

 Перш чым прыступіць да галасавання па рашэнні, старшыня райвыканкама Ігар Мароз заўважыў, што органы ўлады павінны забяспечыць правядзенне выбараў на ўсіх іх этапах строга ў адпаведнасці з заканадаўствам. А кожны пункт прынятага рашэння райвыканкама — выконвацца.

 Аляксандр ЛАЗЮК. 

←Профилактика преступлений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика