У пятніцу ў Беларусі будзе да +31, пераважна без ападкаў
25.06.2020 22:53
—
Разное
![У пятніцу ў Беларусі будзе да +31, пераважна без ападкаў](https://www.21.by/pub/news/2020/06/1593141283151266.jpg)
Мінчукі ратуюцца ад спякоты / Reuters
У пятніцу ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі прагназуюць, што ў начныя гадзіны 26 чэрвеня тэмпература паветра складзе ад 13 да 19 градусаў цяпла, у дзённыя гадзіны — ад +26 да +31. Самы спякотны рэгіён — Гомельшчына.
Цёплае надвор'е ў нашай краіне захаваецца і ў выхадныя дні.