Председатель СПК «Жуховичи» Дмитрий Янковский: «Грошы трэба зарабіць, яны з неба не зваляцца»

Источник материала:  
23.06.2020 — Разное

Сёння тэмай № 1 у краіне з’яўляецца выбарчая кампанія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сваім меркаваннем пра будучае краіны і прадстаячы выбар на старонках “Полымя” і на сайце polymia.by дзеляцца жыхары Карэліцкага раёна: настаўнікі і ўрачы, парламентарыі і аграрыі, моладзь і ветэраны, прадстаўнікі самых розных сфер грамадства.

Председатель СПК «Жуховичи» Дмитрий Янковский: «Грошы трэба зарабіць, яны з неба не зваляцца»

Дзмітрый Янкоўскі, старшыня СВК “Жухавічы”, Чалавек года Гродзеншчыны-2015, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:

— 18 гадоў я ўзначальваю СВК “Жухавічы”, адно з мацнейшых сельгаспрадпрыемстваў Карэліцкага раёна, і цвёрда ўпэўнены: грошы трэба зарабіць, яны так проста з неба не зваляцца.
Так, у 2015 годзе прыбытак у СВК “Жухавічы” склаў 48,2 тысячы рублёў, у 2019 годзе — ужо 1153 тыс. рублёў. Самая прыбытковая галіна, малочная, таксама дынамічна развіваецца: у 2019 годзе ў параўнанні з 2015-м мы атрымалі ад адной каровы амаль на 1,5 тысячы кг малака больш. І гэта не проста лічбы, а жывыя грошы, якія накіроўваюцца на паляпшэнне дабрабыту працаўнікоў, інвестыцыі ў вытворчасць.

Сёння ў сельгаскааператыве працуюць 480 чалавек. Дастойная заработная плата, камфортныя ўмовы працы і забеспячэнне жыллём — тры кіты, якія з’яўляюцца асновай для замацавання кадраў. Так, за апошнія 5 гадоў у аграгарадку Жухавічы для нашых працаўнікоў пабудаваны два 12-кватэрных жылых дома. Гэта значыць, што 24 сям’і атрымалі ключы ад жаданых квадратных метраў. У 2019 годзе капітальна адрамантавалі сталовую для працаўнікоў.

Мы разумеем, што для далейшага развіцця эканомікі прадпрыемству неабходна рухацца наперад. Таму ў планах — рэканструкцыя мехмайстэрняў “Кожава” і будаўніцтва даільнай залы на МТФ “Кожава”. Гэта дазволіць павялічыць прадуктыўнасць жывёлы, павысіць рэнтабельнасць прадукцыі і знізіць выдаткі.

Пра гэта ў першую чаргу мы і думаем, не спадзеючыся на чыесьці марныя абяцанні, якія, як кажуць у народзе, віламі па вадзе пісаны.

←Вы уверены, что моете холодильник правильно? Рассказываем, как это нужно делать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика