Без срока давности скорбь и печаль по жертвам войны из Миорщины

Источник материала:  
22.06.2020 — Разное
>

Без срока давности скорбь и печаль по жертвам войны из Миорщины 22 чэрвеня. Летняя сонечная раніца. Такая ж, што 79 гадоў таму ўвайшла ў гісторыю нашай краіны трагічнай чорнай старонкай. Яна забрала мільёны суайчыннікаў, пакінула на нашай зямлі шматлікія пахаванні, разбурэнні, пажарышчы. Час залечыў былыя раны, аднавіў паселішчы, пазначыў памятныя мясціны помнікамі, абеліскамі. Засталася памяць пра байцоў, падпольшчыкаў і партызан, што сваім жыццём заплацілі за Вялікую Перамогу. Без тэрміну даўнасці жалоба і смутак па нявінных ахвярах вайны.

Пра гэта ўзнёслым паэтычным радком распачала мітынг раніцай 22-га чэрвеня на Плошчы памяці загінулых барацьбітоў у райцэнтры першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Фурс. Ля помніка воінам, падпольшчыкам і партызанам сабраліся невялікай групай прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, калектываў устаноў і арганізацый Міёр.


З успамінаў пра той трагічны дзень у 1941-м пачаў выступленне намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Савецкі народ разбурыў планы заваёўнікаў, фашызм атрымаў варты адпор. Але дарагой цаной забяспечаны мір. Шмат нашых землякоў не вярнулася з франтоў Вялікай Айчыннай, не далічыліся маладых мужчын і хлопцаў мясцовыя вёскі. Абавязаны і будзем памятаць трагічную праўду вайны.


Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка на брацкай магіле воінаў, падпольшчыкаў і партызан. Хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леаднід МАТЭЛЕНАК.

←Линии электропередачи из-за грозы вышли из строя в Столинском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика