З павагай і ўвагай – да пацыентаў

Источник материала:  
19.06.2020 — Разное

У сёлетнім жніўні споўніцца 20 год, як Таццяна Максіменка адкрыла першую старонку сваёй працоўнай біяграфіі ў Кіраўскай ЦРБ, 12 з якіх яна – медсястра кабінета інфекцыйных захворванняў паліклінічнага аддзялення.

З павагай і ўвагай – да пацыентаў

Штодзень Таццяна Міхай­лаўна працуе з хворымі на розныя інфекцыі, аказвае ім дыягнастычную дапамогу, ажыццяўляе дыспансерны нагляд, праводзіць прафілактычную работу
і інш.
Медработнік з пачуццём высокай адказнасці ставіцца да сваёй работы, з павагай і ўвагай – да пацыентаў. Па прызнанні Таццяны Максіменка, не было ніводнага дня, каб яна пашкадавала аб абранай прафесіі.
З нагоды Дня медыцынскіх работнікаў за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аховы здароўя, узорнае выкананне абавязкаў і высокі прафесіяналізм Т.М.Максіменка ўда­стоена Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

←Певица Рита Дакота выпустила первый сольный альбом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика