Очередной кандидат снялся с выборов в Беларуси и написал эмоциональный пост

Источник материала:  
19.06.2020 13:17 — Разное
>

Музыкант Алесь Таболич, претендовавший на пост президента Беларуси, заявил, что снимается с выборов. Причина: ему и его инициативной группе не удалось собрать нужные 100 тысяч подписей, чтобы стать кандидатом и попасть в бюллетень. Об этом Таболич написал в своем фейсбуке. Цитируем его пост:

«Добры дзень, паважаныя грамадзяне, мае сябры, прыхільнікі, сапраўдныя патрыёты Беларусі! Вялікі дзякуй усім вам, што паставілі свой подпіс у маю падтрымку па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Республікі Беларусь! Вялікі дзякуй маёй камандзе, мы зрабілі вельмі шмат і зробім у будучыні яшчэ больш.

Мы не сабралі 100 000, але па шчырасці, дастатковую колькасць сабралі ўсяго некалькі кандыдатаў, астатнім дапамагаюць іх куратары, каб мець для ўлады спойлераў. Усе мы іх ведаем.

Я тапіў за Беларусь і далей буду гэта рабіць! Я прыцягваў увагу да нацыянальнай культуры, адраджэння і буду займацца гэтым і надалей.

На жаль, не ўсе кандыдаты ў прэзідэнты мелі выразную пазіцыю па пытаннях незалежнасці, суверэнітэту і нацыянальнай ідэі. Спрабуючы спадабацца з усіх бакоў, многія забываюць, што Беларусь – гэта не фірма, а яе незалежнасць і суверэнітэт не могуць быць прадметам гандлю і ставіцца пад пагрозу.

Не абапіраючыся на шматвяковую гісторыю, на нацыянальны падмурак – нельга пабудаваць будучыню. Гісторыя, нацыянальныя каштоўнасці і незалежнасць павінны аб’яднаць беларусаў. Але тое, з чым мы сутыкаемся апошнім часам, ні ў якім разе не аб'ядноўвае нас і не стварае годных ўмоў для жыцця і творчасці.

Ва ўмовах, калі праца выбарчых штабоў кандыдатаў рэзка абмежавана, распачатыя крымінальныя справы супраць Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага і больш за 40 іх паплечнікаў затрыманы, калі ўзбуджаны некалькі сотняў адміністрацыйных спраў за дазволеныя пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў і дзясяткі спраў супраць журналістаў, што асвятлялі гэтыя падзеі, немагчыма разлічваць на правядзенне роўных і справядлівых выбараў.

Я заклікаю ўсіх кандыдатаў сесці за стол перамоваў, каб спакойна і мудра абмеркаваць праблемы, што наспелі ў грамадстве, і прыйсці да адэкватных рашэнняў на карысць Бацькаўшчыны і народу нашай краіны. Выбары павінны быць без ціску, рэпрэсій, пераследу – з роўнымі ўмовамі для ўсіх кандыдатаў!

Я здымаю сваю кандыдатуру з прадвыбарчай гонкі на карысць Беларусі і мажліва падтрымаю таго кандыдата, які будзе мець блізкую мне і маім паплечнікам пазіцыію па захаванні і абароне незалежнасці і Беларусі, па зберажэнні традыцый і нацыянальных каштоўнасцей.
Мы беларусы – мірныя і моцныя людзі. Толькі свабода ў сэрцы і думках дае нам шанец на дабрабыт! Жыве вольная, незалежная Беларусь! HEAVY METAL у кожну хату!»

←Спать в жару с открытыми окнами ночью опасно?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика