Вецер валіў дрэвы на дарогі і машыны, залева затаплівала дарогі

Источник материала:  
19.06.2020 10:47 — Разное
Вецер валіў дрэвы на дарогі і машыны, залева затаплівала дарогі
У МНС расказалі пра вынікі разгулу стыхіі 18 чэрвеня / mchs.gov.by

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях падвялі вынікі разгулу стыхіі, які адбыўся ўвечары 18 чэрвеня.

У Мінску за гадзіну з 18:30 да 19:30 выпала 14 мм ападка (пры сярэднямесячнай норме 82 мм). У выніку ў Ленінскім, Фрунзенскім, Заводскім, Цэнтральным і Маскоўскім раёнах сталіцы былі падтопленыя сем участкаў дарог. Спыняліся 30 тралейбусных, 4 аўтобусныя і 3 трамвайныя маршруты. Максімальны час прыпынку — 41 хвіліна

Зафіксаваныя 68 выпадкаў падзення дрэваў: 51 у мінску і 17 у сямі раёнах Мінскай вобласці (Мінскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Слуцкім, Старадарожскім, Чэрвеньскім, Вілейскім). Пры гэтым былі пашкоджаныя 10 легкавых аўтамабіляў (9 у Мінску, 1 у Мінскім  раёне). 

Супрацоўнікі МНС і іншых арганізацый займаліся работамі па адпампоўцы вады, распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў, дэмантажу аварыйных канструкцый.

У Рагачове на Гомельшчыне парывісты вецер (да 18 метраў за секунду) пашкодзіў два легкавыя аўтамабілія, дах складскога будынка і двух жылых дамоў.

Пацярпелых пры здарэннях няма.

←Костицын признан лучшим хоккеистом Беларуси в минувшем сезоне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика