Сустрэча з актывам Гродзенскай вобласці

Источник материала:  
18.06.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“У нас не перадвыбарная нарада, сустрэча, сход, — сказаў упачатку кіраўнік дзяржавы. — Проста сітуацыя ў краіне складваецца такім чынам, што яна мае патрэбу ў канкрэтным растлумачэнні, тлумачэнні, перш за ўсё для актыву краіны”.

Прэзідэнт адзначыў, што аналагічная сустрэча раней адбылася ў Магілёве. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Гродзенская вобласць — асаблівая зямля, пагранічча, заходні фарпост. “Гэтым яна і важная. Вы, як ніхто іншы, адчуваеце на сабе пастаяннае, масіраванае ўздзеянне суседзяў. Але пры гэтым застаяцеся сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, якія цвёрда падтрымліваюць курс нашай дзяржавы на суверэннае развіццё”, — сказаў Прэзідэнт.

Сустрэча з актывам  Гродзенскай вобласці

Сельскую гаспадарку кіраўнік дзяржавы назваў гордасцю рэгі-ёна. Вобласць трывала займае першае месца ў рэспубліцы па тэмпах вытворчасці сельгаспрадукцыі, ураджайнасці збожжавых.

Прэзідэнт адзначыў, што за 25 гадоў аб’ём прамысловай вытворчасці ў вобласці вырас больш як у 4 разы, экспарт тавараў — амаль у 5 разоў. Толькі за дзве апошнія пяцігодкі сярэдняя зарплата па вобласці павялічылася амаль у два разы. Пры гэтым па стане на 1 чэрвеня не дапушчана пратэрмінаванай запазычанасці па яе выплаце.

Акрамя таго, за час незалежнасці ў рэгіёне рэалізаваны вялі-кія інвестыцыйныя праекты ў сферах вытворчасці мінеральных угнаенняў, хімічнай і харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі.

У бліжэйшы час пачне працаваць Беларуская атамная станцыя — самы маштабны ў гісторыі краіны аб’ект. Такія аб’екты ёсць і ў непасрэднай блізкасці ад граніц Беларусі — Ігналінская ў Літве, Чарнобыльская ва Украіне, Смаленская ў Расіі і многія іншыя. “Беларусь акружана гэтымі станцыямі”, — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён упэўнены, што прэтэнзіі, якія часам гучаць, з-за мяжы наконт будаўніцтва Бел-АЭС абумоўлены проста пытаннямі канкурэнцыі, таму што электраэнергія — гэта таксама тавар.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Вечерний Могилев» опубликовал открытое письмо в Минздрав. Против контрацепции, абортов, ЭКО и информационных стендов про СПИД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика