Старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў выпала з акна
Людміла Крычко / "Трыбуна працы"
Старшыню Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Людмілу Крычко ў мінулыя выходныя шпіталізавалі ў цяжкім стане. Жанчына выпала з акна сваёй кватэры на чацвёртым паверсе, піша TUT.by.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, жанчына са шматлікімі траўмамі і пераломамі знаходзіцца ў штучнай коме.
Начальніца аддзела арганізацыйна-кадравай работы Бабруйскага райвыканкама Вольга Худакова пацвердзіла журналістам, што старшыня райсавета з панядзелка знаходзіцца на бальнічным.
Сястра Людмілы Крычко ад каментароў адмовілася.
Намеснік Крычко Аляксандр Атрохаў заявіў журналістам, што 16 чэрвеня склаў з сябе паўнамоцтвы намесніка старшыні Бабруйскага райсавета. Пасля шпіталізацыі ён фактычна пастаўлены перад неабходнасцю кіраваць райсаветам. Пры гэтым Атрохаў узначальвае ААТ "Неўскі-Агра". Сумясціць гэтыя пасады ён не можа: у гаспадарцы ідзе нарыхтоўка кармоў.