У ДТЗ пад Гродна загінула 5-гадовая дзяўчынка
17.06.2020 10:20
—
Разное
На месцы трагдыі / vk.com/grodnogai
У ДТЗ пад Гродна загінула 5-гадовая дзяўчынка. Аўтамабіль Ford з'ехаў з трасы ў кювет, дзе перакуліўся. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ў аўторак каля 21:30 на 15-м кіламетры аўтадарогі Гродна — Сапоцкін. Сцвярджаецца, што 28-гадовая вадзіцель у нейкі момант не саўладала з кіраваннем, з-за чаго легкавік і апынуўся ў правым кювеце.
Загінула дзяўчынка, якая была ў дзіцячым аўтакрэсле на заднім пасажырскім сядзенні. Дзіця атрымала цяжкія траўмы і памерла ў рэанімацыі бальніцы.
Па факце аварыі пад Гродна распачата крымінальная справа.