"Разам са студэнцкіх гадоў". У віцебскай інфекцыёнцы памерлі муж і жонка - дактары
16.06.2020 14:49
—
Разное
Два тыдні таму ў Віцебску памёр 62-гадовы выкладчык медуніверсітэта і лор Уладзімір Куніцкі. А ў панядзелак у бальніцы не стала яго жонкі Людмілы.
!["Разам са студэнцкіх гадоў". У віцебскай інфекцыёнцы памерлі муж і жонка - дактары "Разам са студэнцкіх гадоў". У віцебскай інфекцыёнцы памерлі муж і жонка - дактары](https://www.21.by/pub/news/2020/06/1592310752133597.jpg)
Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі сваякі сям’і і калегі.
Людміле Куніцкай было 64 гады. Яна 35 гадоў адпрацавала рэнтгенолагам. Спачатку ў Віцебскай гарадской цэнтральнай клінічнай бальніцы, пасля — у 2-й гарадской паліклініцы.
Два тыдні таму жанчыну шпіталізавалі ў «інфекцыёнку». 15 чэрвеня яна памёрла. Сваякі кажуць, што ў Людмілы быў каранавірус.
Яе муж таксама ляжаў у інфекцыйнай бальніцы з каранавірусам. Калі ва ўніверсітэце калегі і студэнты развітваліся з выкладчыкам, труна была закрытая.
Людміла і Уладзімір былі разам са студэнцкіх гадоў — вучыліся ў Віцебскім медуніверсітэце. Пасля жылі ў Оршы: ён працаваў доктарам у медсанчастцы льнокамбіната, яна — выкладчыкам у медвучылішчы.
Праз некалькі год вярнуліся ў Віцебск...
У дактароў засталіся двое дарослых дзяцей. Дачка пайшла па бацькоўскіх слядах — вывучылася на стаматолага ў Віцебскім медуніверсітэце.