Фотаконкурс “Сэлфі & фота з вышыванкай”

Источник материала:  
15.06.2020 — Разное

Па 22 чэрвеня ГА “БРСМ” праводзіць рэспубліканскі фотаконкурс “Сэлфі & фота з вышыванкай” па двзюх катэгорыях. Для ўдзелу варта зрабіць фотаздымкі ў вышыванцы – беларускім народным адзенні.

Першая катэгорыя – “Сэлфі-фота з вышыванкай” – трэба апублікаваць фотакадры ў сваім insta-профілі з хэштэгамі #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкi, #деньвышиванки і абавязкова зрабіць упамінанне акаўнта instagram.com/brsmby.

У другой катэгорыі – “Традыцыйнае фота” – прадугледжана 5 намінацый: “Фота дзіцяці ў вышыванцы”, “Фота закаханых у вышыванцы”, “Мая сям’я ў вышыванцы”, “Моладзь у вышыванцы”, “Вышыванка ў іншых краінах”.

Фотаработы накіроўваюцца на электронную пошту itbrsm@gmail.com з адзнакай “Фотаконкурс “Сэлфі & фота з вышыванкай”.

←Специальные летние предложения от банка ВТБ (Беларусь) и сети магазинов ATLANT

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика