“Нікому не павінны дазволіць пакрыўдзіць простага чалавека”

Источник материала:  
15.06.2020 — Разное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць сістэму праверак прыватных кам­паній з мэтай высветліць, па якіх прычынах звальнялі людзей апош­нія месяцы. Аб гэтым ён зая­віў на нарадзе па актуальных грамадскапалітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БелТА.
«Апошнім часам, упэўнены і вам таксама, як і мне, паступаюць скар­гі ад людзей па ходу так званай гэтай выбарчай кампаніі. Што мяне абурае асабліва – у Мінску, іншых гарадах (гэта характэрна для гарадоў) прыватныя кампаніі звальняюць людзей. Прытым, баюся сказаць масава, але даволі шмат. Я наконт гэтага адпавед­ную заяву ўжо рабіў. Мала таго, звальняюць людзей – тых, хто не аддаў подпіс за альтэрнатыўных так званых кандыдатаў: тым там за Пятрова, Сідарава не распісаўся – ідзі», – адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэн­та Ігара Сергяенку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана падключыцца да гэтага пытання і выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній. «На дзяржпрадпрыемствах такога няма, – заўважыў кіраўнік дзяржавы. – І паглядзець, за што звольнілі людзей за апошнія тры месяцы. Публічна хачу сказаць: калі яны хочуць у Беларусі прыстойна працаваць і даваць карысць краіне, не крыўдзячы людзей, яны павінны вярнуць гэтых людзей ці аплаціць ім за тры, два або адзін месяц – за тое, што выкінулі беспадстаўна».
«Я ж яшчэ ў пачатку года прасіў не звальняць людзей з-за гэтай пандэміі. Справа ж тут не ў выбарах. Не, пачалі выкідаць. І, галоўнае, нахабнымі ўжо сталі і не баяцца: «А, ты там за свайго Лукашэнку, ну дык ідзі на вуліцу!» Гэта што такое? – абурыўся Прэзідэнт. – І я атрымаў скаргі ад некалькіх чалавек, папрасіў праверыць. Выкідваюць людзей безабаронных, у каго няма грошай, бацькі, маці, якія могуць абараніць».
«Значыць, трэба гэтых буржуяў прывесці да прытомнасці. Мы нікому не павінны дазволіць пакрыўдзіць простага чалавека. І справа не ў тым, што яны некалі мяне прывялі да ўлады, а справа ў тым, што ў нашай краіне гэтага быць не павінна», – падкрэсліў ­кіраўнік дзяржавы.
Ён даручыў сумесна з генераль­ным пракурорам, Камітэтам дзяржкантролю, іншымі струк­турамі і пры ўдзеле мясцовых органаў улады «праверыць гэтых пузатых буржуяў», каб яны неслі адказнасць за людзей. «Гэта што за сістэма? На Гоа, Канары, яшчэ нейкія астравы ў іх ёсць грошы выехаць, а людзям нармальную зарплату заплаціць не могуць, ды яшчэ і з работы выганяюць», – звярнуў увагу ­Аляк­сандр ­Лукашэнка.

←Среди «бюджетников» оказалось меньше всего инноваторов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика