Надвор'е на панядзелак 15 чэрвеня: навальніцы і да +29-ці
14.06.2020 13:22
—
Разное
Лета ў Мінску / Reuters
Пасля прахалодных выхадных у Беларусь вяртаецца спёка. У панядзелак 15 чэрвеня па тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, залевы і навальніцы. Будзе воблачна з праясненнямі, перадае БЕЛТА. Вецер — умераны, пры навальніцах — парывісты. Уначы — ад 10 да 15 цяпла, удзень слупок тэрмометра будзе паказваць +19 +25, месцамі да 29-ці цяпла.
Па прагнозах сінопкаў, гарачае і дажджлівае надвор'е захаваецца цягам тыдня.